Main
Зубрыны неруш і сусветная спадчына
Зубрыны неруш і сусветная спадчына
Бон Томас М.
5.0
/
5.0
0 comments
Белавежская пушча, якая раскінулася на польска-беларускім памежжы, з XVIII стагоддзя лічыцца апошнім прытулкам зуброў. У 20-х гадах XX стагоддзя ледзь не дайшло да вымірання “валадароў нерушу”, аднак дзякуючы мэтанакіраванай рэінтрадукцыі, якая ажыццяўлялася ў сярэдзіне XX стагоддзя, папуляцыя зуброў ізноў пачала павялічвацца. Апошні ў Еўропе нізінны неруш набыў міжнароднае значэнне спачатку як зона палявання польскіх каралёў і рускіх цароў, пазней як польска-беларускі нацыянальны парк і нарэшце як аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У кнізе прадстаўлены нарыс гісторыі Белавежскага нацыянальнага парку пачынаючы з ранняга Новага часу да нашых дзён.
Асноўныя тэмы гэтай кнігі — стаўленне да прыроды як да вытворчага рэсурсу і як да запаведнай зоны, а таксама паўсядзённае жыццё жыхароў пушчанскага рэгіёна пры розных палітычных уладах і дзяржаўных сістэмах XX стагоддзя.
Comments of this book
There are no comments yet.